Наталля Васілевіч: тэолаг, палітолаг, юрыст

Біяграфія

Наталля Васілевіч нарадзілася 15 сакавіка 1982 года ў Менску.
Бацькі: Ніна Іванаўна (Даля) Васілевіч, юрыст; Сцяпан Мікалаевіч Васілевіч, эканаміст, прадпрымальнік.
Малодшая сястра: Алена Васілевіч, перакладчык, спецыяліст па міжнародных арганізацыях. Больш падрабязна пра сям’ю ў адпаведным раздзеле на сайце.

Навучанне:
Школа

1988 — 1992: “ж” клас пачатковай школы №159 (Менск), класная кіраўніца Лілія Аляксандраўна Сафронава

1992 — 1994: “б” клас, з матэматычным ухілам, сярэдняя школа №159 (Менск), класная кіраўніца Жанна Іванаўна Пацко

1994 — 1997: “э” клас, з эстэтычным ухілам, школа-гімназія №198, гімназія №4 (Менск)

1997 — 1999: эканоміка-прававая група, ліцэй пры Беларускім гуманітарным адукацыйна-культурным цэнтры (БГАКЦ), Нацыянальны дзяржаўны ліцэй імя Я. Коласа (Менск).

Вышэйшая адукацыя
1999 — 2004: аддзяленне паліталогіі, юрыдычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Менск), палітолаг-юрыст. Навуковы кіраўнік дыпломнага праекту канд. філ. н. Уладзімір Роўда.

Далейшая адукацыя
2004 — 2005: магістратура, аддзяленне паліталогіі, юрыдычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Менск), магістр гуманітарных навук, навуковы кіраўнік магістарскай дысертацыі к. паліт. н. Ніна Арсенеўна Антановіч

2005 — 2008: аспірантура, спецыяльнасць 23.00.02 палітычная інстытуты, этнапалітычная канфлікталогія, нацыянальныя і палітычныя працэсы і тэхналогіі, кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта. Тэма дысертацыі “Уплыў рэлігійнай ідэнтычнасці на палітычную культуру ў Рэспубліцы Беларусь”, навуковы кіраўнік д. паліт. н. Леанід Яўгенавіч Землякоў. Дысертацыя не была дапушчана да абароны.

02/2010 — 06/2011: французскае аддзяленне, факультэт перападрыхтоўкі кадраў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (Менск) — сертыфікат аб перападрыхтоўцы, французская мова.

03/2012 — 05/2013: Праграма для адвакатаў і юрыстаў Сеткі Дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права ў абароне грамадскіх інтарэсаў”, сертыфікаваная Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (Вільнюс) — 12 крэдытаў. Дыплом. Human Rights House Network

2012 — 2014: магістэрская праграма “Экуменічныя даследаванні”, Рэйнскі Універсітэт Фрыдрыха Вільгельма, Універсітэт г. Бонн, Нямеччына. Магістр. Тэма дысертацыі: “Падыход Рускай Праваслаўнай Царквы да правоў чалавека” (па-ангельску), навуковы кіраўнік: праф. Эбергард Хаўшыльдт, рэцэнзент: праф. Міхаэль Шульц.

Курсы:
10/2003: ангельская мова, Рыжская Бізнес-школа (Рыга, Латвія)

06/08 — 03/09/2008: Міжкультурны курс, французская мова (Страсбург, Францыя, Еўрапейскі маладзёжны цэнтр, Аддзяленне па справах моладзі і спорту Савета Еўропы)

09/2009 — 05/2010: сучасная грэцкая мова, вечаровыя курсы, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны унівесітэт (Менск, Беларусь)

05 — 09/2011: курсы кіраванне аўтамаблем, школа ДАСААФ Маскоўскага р-ну, правы катэгорыі B.

Прафесійны досвед:
З 12/2001: Часопіс “Палітычная сфера”: член рэдакцыйнай рады, аўтар

З 04/2004: партал “Царква”: рэдактар, аўтар

З 08/2009: Культурна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр “Экумена”

09/2009 — 11/2012: кафедра тэорыі і гісторыі права БІП — Інстытут правазнаўства (Мінск, Беларусь): выкладчык, старэйшы выкладчык. Курсы: гісторыя Беларусі, канстытуцыйнае права, правы чалавека.

09/2012 — 11/2012: кафедра філасофіі і паліталогіі БІП — Інстытут правазнаўства: старэйшы выкладчык. Курсы: дзяржаўнае кіраванне.

З 01/2014: удзельнік экспертна-прававога таварыства “Ініцыятыва FORB”.

Рэгулярна пісала і давала каментары для:
З 2000: газета “Наша ніва”

04/2004 — 05/2005: газета “Царкоўнае слова”

З 2007: партал Крэда

З 2007: беларуская служба Радыё Свабода

З 2008: тэлеканал “Белсат”

05/2008 — 2011: часопіс грамадскіх актывістаў “Асамблея”

З 01/2009: Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў: аналітыка рэлігійнай сферы.

з 01/2009: Сайт “Наша меркаванне”

Блогі:
З 2002: Жывы журнал “Пані з кадзілам” — нік burbalka

З 2011: Блог на сайце “Беларускі Партызан”

Палітычнае жыццё
З 1999 г. актыўная ў палітычнай дэмакратычнай апазіцыі, удзельнічала ў палітычных кампаніях, арганізацыях, партыях. З 2004 года спыніла актыўную публічную палітычную дзейнасць, аднак застаючыся ў палітычнай апазіцыі і беручы ўдзел у акцыях пратэсту, некаторых палітычных кампаніях, назіранні за выбарамі. Падрабязней пра палітычнае жыццё і палітычныя погляды ў раздзеле “Палітыка”.

Царква
Была хрышчана ў дзяцінстве, але свядома прыняла праваслаўнае хрысціянства ў 2000 годзе. Належала брацтва Святых Віленскіх пакутнікаў (Свята-Петра-Паўлаўскі сабор). З 2002 па 2005 год з’яўлялася каардынатарм моладзевай філіі Брацтва, уваходзіла ў Каардынацыйную раду Аб’яднання моладзі БПЦ. З-за непаразуменняў з кіраўніцтвам сабору філія перапыніла сваё існаванне. З 2002 года актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі “Сіндэсмас”, а з 2003 года — Сусветнай студэнцкай хрысціянскай федэрацыі. У 2003 годзе пачала супольны праект са святаром Аляксандрам Шрамко па стварэнні сайту “Царква”. З 2007 па 2009 год была рэгіянальным прадстаўніком сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі “Сіндэсмас” у Цэнтральнай Еўропе. З 2010 года — член працоўнай групы па правах чалавека Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў. Больш падрабязна пра царкоўнае жыццё і багаслоўскія погляды ў раздзеле “Эклезія”.

Грамадская і праваабарончая дзейнасць
З 2009: удзельнічала ў грамадзянскай ініцыятыве “За свабоднае веравызнанне” (з 2014 экспертна-прававое таварыста “Ініцыятыва Forb”
З 2009: узначальваю Цэнтр “Экумена”
З 06/2014: член каардынацыйнага камітэту Беларускай нацплатформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *